А НА НОСЕ ШТО? 😏 МАСЛЕНІЦА❗
💥 10 сакавіка 💥 «Дукорскі маёнтак» запрашае ўсіх аматараў песень, танцаў і бліноў да сябе ў госці, каб адсвяткаваць цудоўнае свята «Масленіца» разам - сытна, шумна, весела!
Праграма святочнага дня:
12.00-12.30 – пачатак масленічных гулянняў;
12.30-13.00 – выступленне гурту «Талака»;
13.00-13.30 – першы паказ батлеечнага спектакля «Дукорскі Цмок»;
13.30-14.00 – масленічныя конкурсы і забавы;
14.00-14.30 – выступленне ансамбля «Вербіца»;
14.30-15.00 – развучванне старадаўніх танцаў;
15.00-15.30 – другі паказ батлеечнага спектакля «Дукорскі Цмок»;
15.30-16.00 – масленічныя конкурсы і забавы;
16.00-16.30 – выступленне гурту «Талака»;
16.30-17.00 – спальванне пудзіла і танцы!
* у праграме магчымы змены.
Таксама:
🐻 Бясплатна:
- першым 50 наведвальнікам – бліны і «Дука»
(з пачатку адкрыцця фестывалю);
- гарбата на працягу ўсяго свята;
- анімацыйныя кропкі з прызамі;
- масленічны слуп з прызамі;
- наведванне ўсіх аб'ектаў комплексу
(перакулены дом, заасад, стайня, брама, музей і т. д.).
🦊 Платна:
- цір лучны;
- вяровачны гарадок;
- майстар-класы ў рамесных майстэрнях;
- кідальны цір;
- катанне на брычцы, верхам;
- харчаванне;
- сувеніры.
🎫 Уваход: дзеці – 5 руб., дарослыя – 10 руб.
Дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.
Святкуем разам! 💖